Головна » 2018 » September » 8 » Унікальні солом’яні старожитності Волинського краєзнавчого музею у дослідженні білоруського етнографа і мистецтвознавця Ольги Лобачевської
19:03
Унікальні солом’яні старожитності Волинського краєзнавчого музею у дослідженні білоруського етнографа і мистецтвознавця Ольги Лобачевської
Унікальні солом’яні старожитності Волинського краєзнавчого музею у дослідженні білоруського етнографа і мистецтвознавця Ольги Лобачевської

У Білорусії вийшло з друку наукове дослідження доктора мистецтвознавства, доцента, професора кафедри етнології та фольклору Білоруського державного університету культури і мистецтв Ольги Лобачевської «Мистецтво заради слави Божої: солом’яні іконостасні врата і церковно-культові предмети». У книзі, зокрема, вміщені дві вінчальні солом’яні корони 30-их років ХХ ст. з Рівненського Полісся, подаровані архієпископом Варфоломеєм Волинському краєзнавчому музею.

Про це з Мінська повідомляє дирекцію Волинського краєзнавчого музею та дякує за підтримку та надану допомогу Ольга Лобачевська:

«З'явілася на свет мая кніга Мастацтва дзеля Славы Божай : саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы / В. А. Лабачэўская. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 263 с. : іл.

У ей сярод іншага прадстаўлены саламяныя вянцы з вашага музея. Я вельмі ўдзячная вам за дапамогу і згоду на публікацыю гэтай ўнікальнай рэчы. Можа будзе якая аказія, каб пераць экземляр кнігі ў ваш музей. А пакуль дасылаю анатацыю на кнігу і вокладку.

Выданне прадстаўляе шэдэўры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – саламяныя царскія вароты пачатку XIX ст. з іканастасаў палескіх цэркваў. Два ўзоры царскіх варотаў з саломкі сёння захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, адзін – ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. У Другую сусветную вайну былі страчаныя саламяныя іканастасныя вароты са збору Дзяржаўнага музея ў Мінску, фота якіх экспанавалася ў 1925 г. на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Ёсць звесткі і пра існаванне пятага па ліку саламянага твора народнага манументальнага-дэкаратыўнага мастацтва. Саламяныя шэдэўры, створаныя палескімі майстрамі ў пачатку ХІХ ст. – гэта ўнікаты беларускай культуры, якія не маюць аналагаў у мастацтве іншых краін і народаў. Тое, што творы з саломкі – зусім простага не трывалага матэрыялу, цудоўным чынам зберагліся да нашага часу, мы павінны быць ўдзячныя шматлікім дзеячам беларускай культуры.

На падставе грунтоўнага навукова даследавання, упершыню ўведзеных архіўных крыніц і публікацый аўтар кнігі разглядае гісторыю вывучэння, музеефікацыі і рэстаўрацыі ўнікальных саламяных твораў сакральнага прызначэння, аналізуе народныя вытокі гэтага віду мастацтва, мастацкую стылістыку і тэхніку іх пляцення.

У альбоме паказаны сучасны працяг гэтай унікальнай традыцыі – выраб копій старадаўніх саламяных іканастасных варотаў і вянчальных вянцоў, арыгінальных твораў для цэркваў – іканастасаў, кіётаў ікон, вянчальных ікон і мітр для святароў.

Кніга ўзбагачае веды аб гісторыі беларускага мастацтва і прызначана яго знаўцам і аматарам, музейным супрацоўнікам, выкладчыкам гісторыі мастацтва і беларусазнаўства, настаўнікам сусветнай і беларускай мастацкай культуры.

З павагай

Вольга Лабачэўская»

Категорія: Волинський краєзнавчий музей | Переглядів: 441 | Додав: volyn-museum | Рейтинг: 5.0/1
Всього коментарів: 0
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]